Ніва № 7 (2805), 14 лютага 2010 г.

Выбарчыя гайнаўскія тусоўкі

Аляксей МАРОЗ

Летам мінулага года пісаў я пра неабходнасць рамонту вуліцы Якуба Коласа ў Гайнаўцы. Па гэтай вуліцы знаходзяцца скейтпарк, гаражы, рынак і магазіны, між іншым, будаўнічых матэрыялаў. На гэтай вуліцы многа ямак. Пасля дажджоў побач магазінаў і ўезда на рынак з’яўляліся вялікія лужы і вадзіцелі баяліся, каб не паламаць аўтамабіля. Вуліца Якуба Коласа асабліва ажывае па серадах, калі працуе распаложаны ў яе суседстве адзін з гайнаўскіх рынкаў. У гэты дзень многа пакупнікоў наведвае магазіны будматэрыялаў. Матарызаваныя кліенты рынка ставяць машыны таксама і па вуліцы Якуба Коласа. Апошнім часам няроўнасці прыкрыў снег, але калі прыйдзе адліга, вады ў лужах будзе яшчэ больш. У беларускім асяроддзі здаўна гаварылася, што трэба асфальтаваць вуліцу, названую іменем беларускага пісьменніка, а радная ад Беларуска-народнага выбарчага камітэта Вера Масайла вырашыла пагаварыць у гэтай справе з бурмістрам Анатолем Ахрыцюком.

І на вуліцы Коласа рамонт будзе

29 снежня мінулага года на сесіі Рады горада разглядаўся праект бюджэту Гайнаўкі на 2010 год. У ім былі выдзелены грошы на мадэрнізацыю і асфальтаванне вуліцы Коласа. Аднак яшчэ да сесіі паявілася ідэя, каб гэтыя сродкі прызначыць на мадэрнізацыю і асфальтаванне вуліцы Генрыка Сянкевіча. Змена аргументавалася між іншым тым, што па вуліцы Коласа няма жылых дамоў. Покі яшчэ дайшло да галасавання над папраўкай да праекта бюджэту ў справе згаданых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF