Ніва № 6 (2804), 7 лютага 2010 г.

Прыйшлі лютыя маразы

Аляксей МАРОЗ

Пасля вялікіх снегападаў і мяцеліц прыйшоў час на калядныя маразы. Асабліва на Беласточчыне і ва ўсёй усходняй паласе Польшчы тэмпература рэзка панізілася якраз на Вадохрышча і моцныя маразы трымаліся цэлы тыдзень, ажно да дня аддання свята Хрышчэння. 25 студзеня ноччу ў Белавежы зафіксавана ажно 30 градусаў марозу. Пры гэтым, некалькі дзён запар градуснікі паказвалі ноччу на Гайнаўшчыне 25-28 градусаў са знакам мінус, а днём тэмпература на двары павышалася да 14-18 градусаў марозу і толькі на гадзін 5-6, калі сонца мацней абагравала вельмі астуджанае ноччу паветра. Сіноптыкі прадвяшчалі, што пасля вялікіх маразоў прыйдзе невялікае ацяпленне, аднак надалей з тэмпературай са знакам мінус, з ападкамі снегу, моцным ветрам і завеямі. Прадбачвалася, што мароз будзе трымаць ажно да канца лютага, а ў прамежках, калі будзе ён слабець, будзе падаць снег і надалей дакучаць вадзіцелям.

У розных месцах нашай краіны з за інею, што моцна абляпіў электраправады, абясточыліся вёскі і невялікія гарадкі. На поўдні Польшчы былі месцы, дзе электрычны ток не пастаўляўся нават больш тыдня. Электрычныя правады нішчыла таксама галлё, якое падала на іх пад цяжарам снегу. Якраз на Беласточчыне гэтыя цяжкасці здараліся радчэй, а і цягнікі прыязджалі з меншымі спазненнямі, чым у іншых месцах нашай краіны. Затое ў нас складаней было зранку запусціць аўтамабільныя рухавікі, маючы на ўвазе мацнейшыя, чым у іншых месцах Польшчы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF