Ніва № 5 (2803), 31 студзеня 2010 г.

Падтрымка дыяспары

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з Ірынай ЛЕМЦЮГОВАЙ, дырэктарам Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Якое месца ў дыяпазоне Вашай дзейнасці займае Беласточчына?

— Наш Цэнтр нацыянальных культур вядзе два напрамкі работы. Адзін напрамак гэта праца з нацыянальнымі аб’яднаннямі, якія пражываюць у нас, у Рэспубліцы Беларусь, а другі напрамак ахоплівае работу з беларусамі замежжа. Аказваем матэрыяльную дапамогу ўсім дыяспарам — гэта і Расія, і Украіна, і Прыбалтыка, Малдова, Казахстан і гэтак далей. Але найбольш актыўныя гэта беларусы Беласточчыны. Міністэрства культуры і Цэнтр нацыянальных культур ужо на працягу больш чым дзесяці гадоў аказваюць дапамогу ў плане вырабаў сцэнічных беларускіх нацыянальных касцюмаў, набыцця музычных інструментаў, набыцця гукаўзмацняльнай апаратуры, вырабаў народнай творчасці, сімволікі Беларусі, метадычных зборнікаў, нотных запісаў і гэтак далей.

Але акрамя гэтага мы яшчэ праводзім і мерапрыемствы — фестывалі, дні культуры, народныя святы, у якіх удзельнічаюць як самадзейныя калектывы тут на Беласточчыне і ў нас, у Беларусі. Таксама прыязджаюць нашы артысты, індывідуальныя выканаўцы...

Значыць, Вы з беларускага боку арганізуеце абмен...

— Так, культурны абмен. Тым самым спрыяем збліжэнню паміж намі, дружбе. Пры гэтай нагодзе я нізка кланяюся пану Яну Сычэўскаму і пані Валянціне Ласкевіч за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF