Ніва № 5 (2803), 31 студзеня 2010 г.

Люстрацыйны абманшчык?(3)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Пры марным зацікаўленні журналістаў адбыўся трэці разбор па заяве беластоцкага Інстытута нацыянальнай памяці супраць падляшскага дэпутата ад „Лявіцы” Яўгена Чыквіна. ІНП абвінавачвае яго ў люстрацыйным абмане і заяўляе, што ў васьмідзесятыя гады быў сакрэтным супрацоўнкіам Службы бяспекі.

У гэты раз перад Акружным судом у Беластоку сталі два сведкі. Свае паказанні працягваў 68-гадовы Збігнеў З., былы намеснік, а пасля начальнік IV Аддзела СБ у Беластоку (сочка за касцёламі, канфесійнымі згуртаваннямі і арганізацыямі), па прафесіі настаўнік. Перад судом стаў таксама афіцэр вядучы Чыквіна — у той час падпаручнік, адміністрацыйны юрыст, сёння будучы на грашовай дапамозе для беспрацоўных, ледзь 60-гадовы Анджэй Д. Яшчэ да разбору, у судовых кулуарах, Збігнеў З. скардзіўся „Ніве” на рашэнне Сейма аб абмежаванні пенсій былым працаўнікам апарату бяспекі ПНР:

— Аднялі мне 60 працэнтаў пенсіі. Цяпер атрымліваю толькі трохі больш за тысячу злотых. Гэта недэмакратычна. Улады Латвіі ўжо прайгралі падобную справу. Шмат з нас будзе апеляваць да Страсбурга.

Найдзіўнейшае тое, што гэтае рашэнне кранула таксама сем’і функцыянераў, звычайных працаўнікоў СБ: машыністак, прыбіральшчыц і г.д., а таксама функцыянераў пазітыўна прайшоўшых верыфікацыю.

Суддзя Беата Аліферук прабавала атрымаць ад Збігнева З. інфармацыю, што здарылася з актамі сакрэтных супрацоўнікаў (сексотаў) пасля ліквідацыі IV (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF