Ніва № 2 (2800), 10 студзеня 2010 г.

Едуць гарадскія

Ілона КАРПЮК

У нас у пушчу заўсёды было блізка, таму мы бегалі туды па елкі, каб у хаце пахла хаця паўжывым, аднак, дрэвам. Некаторыя ў той час хавалі ўжо за шафамі пластмасавыя ёлкі. Выцягваеш, праціраеш ад пылу і гатова. Мне аднойчы дзіцём здарылася нават выцягнуць дрэўца ў чэрвені, зразумела, неверагодна я тужыла па Калядах. У гарадской кватэры з версалькай і сценкай шмат месца для ёлкі не заставалася, таму кожныя святы ўсе як адзін перастаўлялі мэблю. Пад нашай „зялёнай паннай” падарункі ад Дзеда Мароза знаходзілі наогул перад Куццёй, бо на найважнейшую ў годзе вячэру хуценька пераязджалі мы на вёску. Толькі раз не было звычайнай куцці. Я ўжо гэтага не помню, але было так: дзед пайшоў у клуню па сена. Прынёс, але, паводле сведкаў, перабольшыў колькасць. Бабуля раскрычалася, абыдвое абразіліся і куцці не елі. Нават я не ведала, што мае дзяды былі такія ганарлівыя. Я ўжо помню толькі тыя спакайнейшыя святы. А сёння сена можна нават купіць з газетай, непатрэбны ўжо сенакосы і клуня.

У дзіцячы час вочы манілі каляровыя лямпачкі і бліскучыя шарыкі. Крыху шкадавалі, што не маем „аплаткі”, якой дзяліліся па тэлевізары. Смак куцці быў аднак лепшы за ўсё іншае. Гэта адзіны такі смак, можа толькі аўсяны кісель можа перабіць характэрнасць смаку каралевы Каляд. Па гэтыя смакі ехалі мы да бабулі на вёску. Па дарозе кожны год мы з сястрой ладзілі конкурс, у якім, дарэчы, вырашаў выпадак. Кожная злічвала праз сваё акно колькасць ёлак, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF