Ніва № 52 (2798), 27 снежня 2009 г.

У яго катоў было чалавек 50

Міра ЛУКША

— На вашым партрэце маю ахвоту дамаляваць вушкі! — находзіць на мяне проста дзіцячая гарэзнасць на выставе ў Культурным цэнтры Беларусі ў Беластоку (вул. Модлінская, 2) 14 снежня 2009 г., на адкрыцці выставы графічных постэраў Сяргея Стэльмашонка CATalogue. Выстава мела працягвацца да 29 снежня, ды заходзьце ў КЦБ яшчэ да 15 студзеня 2010 года, пацешыцца ката-марганай цудоўных колераў і ідэй. А вушкі ўжо дамаляваны гэтаму цікаваму чалавеку і мастаку — графіку, дызайнеру, пісьменніку і галоўнаму рэдактару мінскай каляровай вельмішматтыражкі „Тахі”. Працы гэтага мінчаніна, народжанага ў Санкт-Пецярбургу (у 1956 годзе), характэрны „арыгінальнасцю падыходу і незвычайным пачуццём гумару” — пішуць пра яго не толкі каталюбы і цешацца імі ва ўсім свеце. — „Ілюстрацыі Стэльмашонка ў часопісах вылучаюцца мяккай іроніяй, а прыдуманыя ім подпісы надоўга застаюцца ў памяці чытачоў”. Выдумляе Сяргей Стэльмашонак знакі, лагатыпы, назвы тарговых марак, буклеты, розную дызайн-графіку, піша таксама розныя тэксты. Выстаўляецца з 1979 года. У часопіснай ілюстрацыі з 1981 года (тысячы малюнкаў). Напісаў і выпусціў тры кнігі дзіцячых казак са сваімі малюнкамі.

Прыезд і выстава якраз у гэтыя дні ў Беластоку для Сяргея Стэльмашонка знамянальныя.

— 38 гадоў таму я ўпершыню апынуўся ў Польшчы ў гарцэрскім летніку, — успамінае аўтар. — Першая паездка за мяжу з за „жалезнай заслоны”, першыя сустрэчы з замежнымі аднагодкамі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF