Ніва № 50 (2796), 13 снежня 2009 г.

Краіна зубра і фільма

Ілона КАРПЮК

Зубр сёння становіцца не толькі помнікам Белавежскай пушчы. Вялікую кар’еру гэтай жывёле зрабіла прамоцыя піўнага брэнда, якая, можна сказаць, дала новае жыццё піву „Зубр”. Рэкламы на польскім тэлебачанні напэўна павялічылі кола аматараў не толькі самога піва, але і пушчанскага прадстаўніка парнакапытных, які становіцца ахоўнікам для іншых, мудрым, старэйшым братам, бацькам і каралём. Усё ў адным. Аказваецца, сімвал пушчы можа змясціць у сабе намнога больш асацыяцый і значэнняў.

— На чацвёрты фестываль „ŻubrOFFka” прыйшло да нас каля 260 фільмаў, — падводзіць вынікі мерапрыемства Мацей Рант з Беластоцкага асяродка культуры.

Гэта добры і нечаканы вынік. Але не ў колькасці справа, прынамсі ў галіне мастацтва, але для маладога фільмавага фестывалю, якім з’яўляецца Міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў „ŻubrOFFka”, гэта надзея на будучыню. Тым больш, што зараз і канкурэнцыя ў галіне такіх фестываляў вялікая. Гэта хутчэй за ўсё на карысць развіццю маладых кінематаграфістаў і творцаў культуры, таму вельмі добра, што Беласток не застаецца ззаду за іншымі гарадамі. „ŻubrOFFka”, побач прамоцыі зубра як сімвала Беласточчыны, мае яшчэ адно важнае вымярэнне. Праз вялікае акно культуры аглядае жыццё фільмавага мастацтва на ўсходзе Еўропы. Гэта не першая гэтага роду ініцыятыва, бо сучаснае мастацтва ўсходняй і сярэдняй Еўропы паяўляецца ў Беластоку не менш рэгулярна чым канцэрты польскіх зорак. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF