Ніва № 50 (2796), 13 снежня 2009 г.

Не хочам адходаў

Аляксей МАРОЗ

Што рабіць з адходамі? — такое пытанне сталі цяпер ставіць войты, бурмістры і гмінныя чыноўнікі. Вельмі жорсткія еўрасаюзныя законы наконт утылізацыі адходаў прымушаюць гмінныя самаўрады да такога іх сартавання, каб можна было вылучаць з усяго смецця адходы прыдатныя для паўторнага іх выкарыстання ў прадукцыі. Са смецця, якое нельга будзе ўжо паўторна выкарыстаць, трэба яшчэ выдзяляць арганічныя кампаненты, а ўсе апошнія адходы будуць складвацца на нейтральных для асяроддзя звалках, спецыяльна падрыхтаваных для іх перахоўвання на доўгія гады або спальвацца ў нейтральных для асяроддзя кацельнях. Ужо будуецца Прадпрыемства гаспадарання адходамі побач вуліцы Парыева ў Гайнаўцы, але няма яшчэ ў Гайнаўскім, Бельскім і іншых нашых паветах ні такіх нейтральных для асяроддзя звалак, ні такіх нейтральных кацельняў (прадбачваецца збудаваць кацельню ў Беластоку). Гаспадаранне адходамі ў Гайнаўскім павеце можа моцна ўскладніцца з пачатку 2010 года, калі маюць быць закрыты звалкі смецця ў Белавежскай, Дубіцкай, Кляшчэлеўскай, Чаромхаўскай, Чыжоўскай і Гайнаўскай вясковай гмінах. Калі ўзніклі планы інвестыцый, што маглі б вырашыць праблему ўтылізацыі адходаў у нашых вёсках і гарадах, то покі няма згоды прынамсі часткі мясцовага насельніцтва на такія прапановы.

Гмінам аднаго павета не пад сілу рэалізацыя згаданых інвестыцый і таму самаўрадаўцы з Бельскага, Гайнаўскага і Сямятыцкага паветаў заснавалі Камунальны саюз гмін рэгіёна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF