Ніва № 49 (2795), 2 снежня 2009 г.

На каронна-літоўскім памежжы (2)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Баброўцы тратуар з польбруку, пакладзены ў 2007 годзе коштам у 80 тысяч злотаў; дзеля параўнання: у парафіяльнай Бжазоўцы тратуара зусім няма. Калі я ступаў на той тратуар, быў акурат поўдзень і раздалася мелодыя з касцельных курантаў. Бо ў Баброўцы, якая ў Бжазоўскай парафіі (у якой усяго 830 душ), таксама ёсць свой касцёл, пабудаваны ў 1989-1991 гадах за захадамі народжанага тут іерарха. Варта пры нагодзе заўважыць, што Славой Лешак Глудзь быў назначаны палявым ардынарыем акурат у пачатку 1991 года. Касцёл у Баброўцы, хаця лічыцца філіяльным, значна большы кубатурай за парафіяльны ў Бжазовай. У тым жа 1991 годзе ў Баброўцы былі закладзены могілкі, на тых могілках ёсць капліца; на могілках у парафіяльным Бжазове і дэканальным Карыціне капліц няма...

Паміж могілкамі і вёскай распаложаны спартыўны комплекс; ёсць там футбольная пляцоўка, валейбольная, баскетбольная. Аднак найбольш у нас папулярны футбол, здаецца, не зацікавіў надта баброўскіх спартсменаў, бо траўка, хаця на цэлай пляцоўцы выкашаная нейкі час таму, аднак пад брамкамі такая ж як і ўсюды, слядоў змагання на ёй не відаць. Затое над цэлым гэтым комплексам на высокай мачце развяваецца на ветры бела-чырвоны сцяг, які, мабыць, вісіць там здаўна, бо ўжо патрабуе нейкага рамонту, бо ад яго вецер адарваў крыху матэрыялу...

Баброўка, у якой праходзяць такія ж грамадскія працэсы, што і ў іншых вёсках, напрыклад, старэнне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF