Ніва № 48 (2794), 29 лістапада 2009 г.

Беларуская нацыянальная памяць

Ілона КАРПЮК

— Калі ў 2006 годзе прыехалі мы ў Польшчу ў рамках праграмы Каліноўскага, — распавядае Анатоль Міхнавец, — сустрэлі шмат людзей, шмат беларусаў, свядомых і несвядомых. Перакідваліся рознымі словамі, з якіх нічога не вынікала. Пасля пачаліся палітычныя акцыі, але і заадно сваркі — я з такой партыі, я з іншай, я за тым, а я за гэтым. Каб не адбудоўваць Беларусі ў Польшчы, што па-сутнасці немагчымае, каб не займацца толькі палітыкай, мы стварылі ініцыятыву „Беларуская нацыянальная памяць”.

Варшава ў 2006 годзе пазнала студэнтаў з Беларусі 8 верасня. У гадавіну перамогі пад Оршай сарганізавалі яны шэсце па завулках сталіцы, звязаных з жыццём генерала Станіслава Булак-Балаховіча.

— Наша гісторыя поўная незвычайных, цікавых фактаў, якія трэба вяртаць памяці, — кажа Анатоль Міхнавец. — Мне марыцца такая акцыя, якая, здаецца, была накіравана да польскіх вучняў і называлася „Невядомы герой”. Дзеці былі мабілізаваны да пошукаў герояў сярод сям’і, суседзяў, старэйшых людзей, з якімі сустракаюцца. Хочам і ў нас інспіраваць такія гістарычныя пошукі.

Час вельмі хутка забірае нам сведкаў часоў вайны і паўстанняў. Паратунак у запісах. Крок за крокам маладыя людзі з новай ініцыятывы значаць карту памяці беларускага народа.

— Зусім нечакана ўдалося нам адшукаць у Супраслі магілу Веры Карчэўскай, — расказвае Аляксей Трубкін, студэнт і сябра БНП у Беластоку. — Яна вельмі заслужаная для беларусаў і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF