Ніва № 47 (2793), 22 лістапада 2009 г.

Анатоль Сыс, паэт Бедарусі

Міра ЛУКША

У халодны дзень канца кастрычніка ідзем у Гарошкаў Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці, да Анатоля Сыса. Вёска на беразе Дняпра, у адным з самых старажытных пасяленняў чалавека ў Беларусі. „Мая хата пасярэдзіне вёскі (доўгай у 5 км, нумар дома 127) — М. Л.), яна на старажытным гарадзішчы”, — адзначыў быў з гонарам Анатоль, падарыўшы майму сыну ў 1994 г. гліняны скарб з раскопак. Гарошкаў бачым здалёк, над Дняпром, выходзячы з пад моста з путаніны шырачэзных магістралей. Белую хату ведаюць усе: там жыў Толік, які так ганарыўся Гарошкавам, сваім раем. Анатоль, Ціханаў сын, званы па вулічнаму Цішкам. А за мостам, направа — бярозавы гай. Могілкі, дзе стаіць Толікаў помнік сярод магілак найбліжэйшых, — бацькоў Ціхана і Марыі, мужа сястры Тамары і яе памерлых маладымі прыгожых і таленавітых дзяцей. Далей — магілкі дзядоў і прадзедаў, і іншых гарошкаўцаў. А на яго магілу прыходзяць цяпер жывыя — старыя і маладыя, і сядзяць, бывае, да ночы. Або і далей. І спяваюць. Найлепш Толік любіў „Дробную драбніцу” і так гожа спяваў...

Анатолю Сысу 26 кастрычніка 2009 года было б 50 гадоў. „Праклятаму паэту”. Цяпер яго велічаюць, ушаноўваюць, а быў час, калі аж яго жахаліся, баяліся. Раптам паявіліся кагорты сяброў, каханых, даследчыкаў, што аж захлістваючыхся ад апісання кранання таямніцы і геніяльнасці, вылучаючы найперш... сябе. Сапраўдныя сябры яго не пакінулі. Тыя, хто пачынаў з ім вучобу ў Гомельскім універсітэце, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF