Ніва № 47 (2793), 22 лістапада 2009 г.

Ціхі патрыярх

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

15 лістапада адышоў у вечнасць на 96-м годзе жыцця сербскі патрыярх Паўле, у міры Гойка Стойчавіч. Нарадзіўся ён 11 верасня 1914 года ў вёсцы Кучанцы, што на ўсходзе сённяшняй Харватыі, у даліне Дравы, побач венгерскай мяжы. У той час, калі толькі што ўспыхнула Першая сусветная вайна, ягоная родная вёска знаходзілася на тэрыторыі Аўстра-Венгрыі. Сям’я будучага патрыярха жыла з земляробства, але за хлебам ягоны бацька на той час выехаў у Амерыку, дзе захварэў туберкулёзам, вярнуўся на радзіму і тут жа памёр, калі малому Гойку было тры гады; неўзабаве памерла і ягоная маці. Сіратою заапекавалася цётка, якая вырашыла паслаць асірацелага і слабавітага хлапчука ў школы, бо і ён сам праяўляў ахвоту да навукі. У 1925-29 гадах вучыўся ён у гімназіі ў Тузлі, а пазней, у 1930-36 гадах у багаслоўскай семінарыі ў Сараеве (абодва вялікія гарады ў сённяшняй Босніі і Герцагавіне). Далей будучы патрыярх паступае ў Бялград на багаслоўскі факультэт, які завяршыў сама перад выбухам Другой сусветнай вайны; да таго часу ўспеў ён прайсці і другі курс медыцынскага факультэта; рыхтаваўся ён быць не толькі лекарам чалавечай душы, але і цела. У пачатку вайны працаваў на будовах, аднак з за слабога здароўя падаўся ў Аўчарскі манастыр (каля Чачака на захадзе Сербіі), дзе ў 1946 годзе прыняў манаскую паслугу. Ратаваўшы дзяцей з рэчкі Дрын, ён у 1944 годзе моцна прастудзіўся і лекары не лічылі магчымым яго аздараўленне, аднак ён акрыяў, хаця два (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF