Ніва № 47 (2793), 22 лістапада 2009 г.

Беларускі Берлінскі мур

Віктар САЗОНАЎ

Свет святкуе дваццацігоддзе падзення Берлінскага муру. І хай сабе гэтай гістарычнай даце радуецца не ўвесь свет, веліч падзеі ад гэтага не змяншаецца. Факт застаецца фактам: 9 лістапада 1989 года, прастаяўшы 28 гадоў, Берлінскі мур рухнуў, пахаваўшы пад сабой жорсткае супрацьстаянне халоднай вайны, якое ледзь не перарасло ў самае гарачае супрацьстаянне з ядзерным падагрэвам.

Мур рухнуў не сам па сабе, і нават не па старасці, і не з за кволасці будаўнічых матэрыялаў. Зроблены ён быў нават не на стагоддзі, а на вякі вечныя (так меркавалі тыя, хто яго будаваў). Мур знішчылі людзі. Тыя людзі, якія заўсёды лічылі, што ён непатрэбны, і ўвесь час змагаліся за тое, каб ён не псаваў аблічча планеты і не раздзяляў людскіх лёсаў.

А ён раздзяляў. Раздзяляў не толькі Берлін. Ён раздзяляў нямецкую нацыю, Еўропу, цэлы свет, вольнасць і няволю, свабоду і прыгон, чалавека і чалавека... Па абодва бакі таго раздзяляючага муру жылі людзі. Працавалі, кахалі, стваралі сем’і, нараджалі дзяцей, рабілі кар’еру. Толькі заходнікі ніколі не імкнуліся трапіць ва ўсходнюю частку. А вось мноства людзей з усходняй часткі муру стараліся пералезці праз яго і трапіць у заходнюю цывілізацыю. Некаторым смельчакам гэта ўдавалася. А многія загінулі, так і не рэалізаваўшы сваёй мары папасці ў Вольны свет.

Пасля падзення ненавіснай свабоднаму чалавецтву сцяны, свет змяніўся цалкам. Пайшлі незваротныя працэсы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF