Ніва № 46 (2792), 15 лістапада 2009 г.
Фон памежжаМацей ХАЛАДОЎСКІКаля трыццаці дакладаў было прачытаных у час навуковай канферэнцыі, прысвечанай нацыянальным меншасцям на паграніччах, сарганізаванай у канцы кастрычніка ва Універсітэце ў Беластоку. Яе ўдзельнікамі былі навукоўцы м.інш. з польскіх, беларускіх, расійскіх, літоўскіх і ўкраінскіх вышэйшых навуковых устаноў. Была гэта ўжо шостая такога тыпу канферэнцыя датычная пытанняў культуры пагранічча. Пры нагодзе было абнародвана, што наўзабаве Сенатам УуБ мае быць створана новая кафедра — сацыялогіі і шматкультурнасці. — Праблема культуры пагранічча вельмі істотная. Гэта грамадскі выклік, — адзначыў рэктар УуБ праф. Ежы Нікітаровіч. — Калі гаворым аб шматкультурнасці, дык гаворым аб суіснаванні ў кантэксце культурнай спадчыны. У гэтым кантэксце праф. Нікітаровіч прыгадаў праблемы талерантнасці ў адносінах да меншасцей ды абыякавасці да іх, неахвоце азнаямлення і зразумення. Талерантнасць не патрабуе, каб мы адмаўляліся ад сваіх каштоўнасцей, патрэб, у якіх мы ўзраслі. І адзначыў: — Паяўляецца пасля праблема пераходу ад талерантнасці да дыялога. Дыялог з’яўляецца імператывам паводзін чалавека. Прымяненне прынцыпу ўзаемнасці тут небяспечнае. Дэпутат Яўген Чыквін, у цяперашнім тэрміне склікання віцэ-старшыня сеймавай камісіі нацыянальных і этнічных меншасцей, гаварыў пра заканадаўчыя працы датычныя нацыянальных меншасцей у Польшчы пасля 1989 года. Успомніў, што з году ў год шмат рознагалосся (...) |