Ніва № 45 (2791), 8 лістапада 2009 г.

Пушча буйнее

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Труізмам ужо з’яўляецца канстатацыя, што Гайнаўшчына пакрысе згортваецца. Пра напрамак дрэйфу павятовага цэнтра можна асведаміцца на тамашнім чыгуначна-аўтобусным вакзале. Пабудаваны на схіле камуны аб’ект зараз вітае сваіх нешматлікіх гасцей шматлікімі закрытымі дзвярнымі і аконнымі праёмамі. Яшчэ ранішні цягнік-рэйкабус, які прыязджае ў Гайнаўку перад паловай восьмай, набіты бітком, бо з яго высыпаецца шмат народу, але гэта ўжо не тое, што сорак гадоў таму. Магчыма, што таму рэйкабусу, якога дызайн паказвае, што ён не павінен працаваць ужо больш чым на паўштату, і такая колькасць цяперашніх пасажыраў не пад сілу, бо ўжо ў зваротнай дарозе ў Чаромху, за прыпынкам Вітава, па салоне пайшоў нейкі несімпатычны пах. Устрывожаным пасажырам загадчык грукатлівага поезда сцвердзіў, што нешта са счапленнем мусіць быць не так. Я ўжо пачаў мірыцца з тым, што такі хваравіты цягнік не дацягнецца да наступнага прыпынку, але даехаў. І са скрыгітаннем сваіх аджываючых век часцей паехаў далей.

Яшчэ нядаўна на будыначку станцыі Палічная была прыпынкавая шыльда. Цяпер ужо прыпынак карыстальнікам чыгункі ананімны, адно на пероне трымаецца яшчэ таблічка з раскладам цягнікоў. Сам будыначак выглядае як нарыхтаваная да абароны перад нейкім штурмам крэпасць з забітымі металічнымі плітамі вокнамі...

Вакол чыгункі, пачынаючы ад прыпынку Арэшкава, вырасла ўжо стройнае папаўненне Белавежскай пушчы. Вось і да шашы, што перасякае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF