Ніва № 45 (2791), 8 лістапада 2009 г.

Абаронцы роднай культуры

Ганна КАНДРАЦЮК

Праз момант я ўявіла сабе, што прыязджаю ў Беласток з далёкага горада і, звычкай прыезджых, шукаю аб’явы пра культурнае жыццё горада. Мяне здзіўляе прысутнасць тут плакатаў з кірыліцай. Аб’явы пра беларускія канцэрты. Праз момант я здзіўляюся: адкуль яны тут? Адказ прыходзіць сам з сябе: я ведаю, што Беласток непадалёк Беларусі. Значыць, у нас справа з класічным памежжам. І мне цікава пазнаёміцца з гэтай адметнасцю, параўнаць горад з іншымі, пабачыць яго ў гістарычным і этнічным кантэксце.

Такія нахлынулі на мяне думкі ля слупа з культурнымі афішамі побач кінатэатра „Сырэна”. На ім я пабачыла аж чатыры аб’явы пра культурныя беларускія мерапрыемствы. Ого-го! Прытым, плакат „Бардаўскай восені” і „Беларускага Трыялогу” ярка вылучаліся сваёй мастацкасцю і прафесіяналізмам. Гэта само па сабе паказвае, з якім мастацтвам у нас справа, якія ў нас узроўні (на слупе былі яшчэ афішы: „Оgólnopolski festiwal Piosenka Białoruska 2009 — 40 edycja — Koncert galowy” i „Białoruska Zabawa w Klubie EXIT, wstęp 10 zł”. Але не пра багацце і экспансію беларушчыны будзе тут мова.

Калі думаю пра беларускі культурны рух на Беласточчыне ў міжваенны час ХХ стагоддзя, мне чамусьці заўсёды ўспамінаюцца плакты гэтага часу. Уражваюць яны саматужным стылем, аматарствам у добрым сэнсе. Мне нават не перашкаджаюць арфаграфічныя ці стылістычныя памылкі, бо важная тут ідэя. Ідэя, над якой прыстойны чалавек не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF