Ніва № 45 (2791), 8 лістапада 2009 г.

У пошуках памяці

Ілона КАРПЮК

У дзень Усіх Святых сустракаюся ля сходаў Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы са спадаром Васілём Сакоўскім, настаўнікам і беларускім дзеячам. Сёлета развіталіся мы з чарговым, аддадзеным справе музея чалавекам, з Міхалам Голубам. Тры гады ўжо няма з намі Кастуся Майсені. Памяць пра іх застаецца, але наш абавязак — працягваць іх справу. Музей стаіць і развіваецца ў культурным плане. Ці гэта абазначае, што беларускасць, якая ў Гайнаўцы мае свае добрыя традыцыі, зусім не прападзе?

Каго з заслужаных беларускасці ў Гайнаўцы ўспамінаеце ў такі дзень?

— Здаецца ўсіх, з якімі я працаваў. У нас была вельмі сямейная атмасфера. Мы ж праціралі дарогі, і з беларускасцю, і з адносінамі да нас, а нялёгкі быў час. Таму думаю, што ўсе, якія працавалі ў карысць беларускасці, з’яўляюцца заслужанымі. Дырэктар Аляксандр Іванюк разумеў гэта, таму моцна займаўся беларускімі справамі. У пачатках былі Ніна Нічыпарук, Васіль Бахар, Васіль Літвінчук, Васіль Дзун ды іншыя. Шмат людзей, якіх варта помніць.

Здаецца мне, што памяць пра такія асобы гіне ў нас.

— Час зацірае сляды, так мусіць хіба быць. Штораз больш такіх, якія пра нашых пачынальнікаў не ведаюць, нават сярод настаўнікаў. У школе захоўваюцца дакументы і кніжка, якую мы напісалі з дырэктарам Іванюком. Спадзяюся, хтосьці яшчэ зоймецца гэтымі тэмамі і раскажа нам больш.

Я, як выпускніца Белліцэя, не помню, каб мы ўшаноўвалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF