Ніва № 44 (2790), 1 лістапада 2009 г.

Міністр Латушка ў Беластоку

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Гэта быў першы візіт Паўла Латушкі пасля назначэння яго ў чэрвені на пасаду міністра культуры Рэспублікі Беларусь. Былы пасол гэтай краіны ў Варшаве, а раней генеральны консул у Беластоку два дні ў канцы мінулага тыдня адбыў шэраг г.зв. куртуазных сустрэч. Размаўляў з падляшскімі ваяводам Мацеем Жыўнам і маршалкам Яраславам Дважанскім, епіскапам Беластоцка-Гданьскай епархіі Іакавам, з прадстаўнікамі беластоцкага свету культуры і беларускімі дзеячамі. Прыняў таксама ўдзел у Гала-канцэрце фестывалю „Беларуская песня”.

У першы дзень візіту (на запрашэнне БГКТ), пасля куртуазных сустрэч з ваяводам, маршалкам і епіскапам Іакавам, у Культурным цэнтры Беларусі 36-гадовы міністр меў размаўляць з прадстаўнікамі перш за ўсё розных арганізацый беларускай меншасці ў Польшчы, культурных устаноў Беластока. На сустрэчу прыйшло больш за дваццаць асоб з беларускага асяроддзя культуры. Запрошаныя гарадскія і самаўрадавыя ваяводскія ўстановы прадстаўлялі толькі дзве жанчыны (камандзіраваныя іх дырэктарамі) з Падляшскай філармоніі і оперы ды Беластоцкага лялечнага тэатра.

— Вельмі прыемна мне вярнуцца ў Беласток. Ёсць тут у мяне шмат сяброў, — пачаў сустрэчу (як адзначаюць некаторыя СМІ) беларускамоўны міністр.

Адзначыў, што як кіраўнік ведамства культуры будзе падтрымліваць культурныя кантакты Беларусі з усімі краінамі, а асабліва суседзямі, таксама з Польшчай:

— Культура будуе добрыя стасункі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF