Ніва № 43 (2789), 25 кастрычніка 2009 г.

Тысяча дзевяцьсот сорак адна

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— Дамова аб малым памежным руху паміж Польшчай і Беларуссю будзе падпісана ў канцы лістапада, пасля дваццатага, — паінфармаваў „Ніву” ў час эканамічнага форуму „Добрасуседства” ў Седльцах першы віцэ-прэм’ер Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сямашка. — У Варшаву прыедзе наш міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў. Пасля працэдура ўступлення дамовы ў сілу, як звычайна ў такіх выпадках, зойме два-тры месяцы. На маю думку, людзі змогуць пакарыстацца гэтай дамовай толькі пасля Новага года.

Дзень раней (13 кастрычніка) у Беластоку, на запрашэнне шэфа падляшскіх структур Грамадзянскай платформы, прабываў польскі віцэ-міністр замежных спраў Ян Баркоўскі. Прадставіў ён спісак мясцовасцей, якія з польскага боку апынуцца ў зоне ахопленай палёгкамі ў перасяканні мяжы. Агулам іх ёсць 1941, з чаго на Падляшшы — 1265, апошнія ў Люблінскім і Мазавецкім ваяводствах. Прынята — згодна з распараджэннем Еўрапарламента з 2006 г. — што абшар, у якім будзе адбывацца малы рух ахопіць па абодвух баках 30 кіламетраў „плюс”. Гэта значыць, што мясцовасці, якія знаходзяцца па за тымі 30 кіламетрамі, але распаложаны на тэрыторыі гміны, якой хоць частка знаходзіцца ў трыццацікіламетровай паласе, ахопіць малы памежны рух. На Падляшшы гэты пояс цягнецца з поўначы ад Пунска да Мельніка на поўдні, ахопліваючы з большых гарадоў м.інш. Сямятычы, Бельск-Падляшскі, Гайнаўку і Саколку. Па-за зонай апынуўся Беласток, хоць дзякуючы прынцыпу „30 плюс” (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF