Ніва № 37 (2783), 13 верасня 2009 г.

У Мастаўлянах усе нараджаліся маленькімі...(3)

Ганна КАНДРАЦЮК

Ялоўку можна апісаць адным сказам: найбольш жывым тут месцам з’яўляецца Дом для састарэлых. Я крыху здзівілася, калі разам са мной з аўтобуса, што прыехаў з Беластока, вылезлі два скінгеды. Масіўныя маладзёны, як пачаткова меркавала я ў сваёй наіўнасці, не пайшлі з візітам да сваіх дзядуляў у Дом Старцаў. Яны адразу накіраваліся ў самае магнітнае месца ў Ялоўцы, карацей, у магазін-бар „Міранд”. Ісці іх следам было рызыкоўна, — я неразважна апранулася ў майку са знакам пацыфы...

Жнівеньская спёка ў спалучэнні з нерухомай цішынёй, буйнай, здзічэлай зеленню і паваленымі платамі, закалыхвала і наводзіла сон. У пэўны момант мне здалося, што я ў Дзісне на поўначы Беларусі. Параўнанне выклікалі руіны чырвоных касцёлаў, узарваных у апошнюю вайну і пакінутых нашчадкам як „рамантычны атракцыён”. У Ялоўцы, як і ў Дзісне, чулася гістарычныя пласты пад нагамі ды тую нотку паніхіды па дагараючым жыцці. На Лясной вуліцы, дзе славутыя на ўсю гміну руіны неагатычнага касцёла св. Антонія, — так інфармуюць сайты — я не спаткала жывой душы. Неяк казачна выглядала і мураваная царква з агромністымі „залатымі” купаламі. І французскамоўныя турысты, якія прыперліся сюды на пяць хвілін сфатаграфаваць мясцінку, прыліплую да ўсходняй мяжы Еўрасаюза. Шмат часу я прагуляла ў гарадскім парку ля каралеўскага бюста, сярод скошанай канюшыны. У канцы канцоў, я адважылася зайсці ў „Міранд”. Гміна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF