Ніва № 37 (2783), 13 верасня 2009 г.

Зажалі і зжалі

Міра ЛУКША

Прыйшоў канец дажджліваму лету. Наступіў апошні высып летніх фэстаў-святкаванняў, калі штотыдзень гулялі вёскі, мястэчкі ды гарады, а асабліва багата ў фэсты ў крызісны час. Дайшлі шчасліва да дажынак, перад капаннем бульбы. Людзі кажуць, што і бульба павымакала. Але няма што сумаваць, тым больш, што нашу краіну неяк той крызіс не чапае (так пішуць пра польскую гаспадарку). У новы гаспадарчы час найгорш маецца культура, якую ўсё ж трэба культываваць. І Падляшскі музей, які мае свой філіял — Беластоцкі музей вёскі пад Асовічамі (Васількаўская гміна), запрасіў на чарговы народны фэст — „Дажынкі ў скансэне”— на 30 жніўня. Чаго тут не было раней — і ваяры, і вяселле, і самагонаварэнне, і шмат смачнага для душы і цела. Каму спатрэбіцца касіска ў горадзе Беластоку? Амаль кожны гараджанін мае свае маленькія сенакосы ці жніво. Вядома, сярод маляўніча раскінутых збудаванняў перанесеных з вёсак Беласточчыны найлепш паказваеца фальклор. Народ едзе абкупіцца смакоццем і прыгожымі патрэбнымі вырабамі з латкоў сялян і рамеснікаў Падляшша і паслухаць ды пяглядзець, як калісьці бывала.

У праграме прадбачвалася традыцыя: жніўныя песні ў выкананні фальклорных ансамбляў, паказ кашэння збожжа і іншых жніўных прац, вязанне перапёлкі і дажынкавых вянкоў. Са сцэны было аб’яўлена: у гэты прыгожы дзень гледачы азнаёмяцца з польскімі, літоўскімі (з Пуньска) і ўкраінскімі, усходне-паўднёвымі жніўнымі абарадамі. Паказана будзе талака, калі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF