Ніва № 35 (2781), 30 жніўня 2009 г.

У Мастаўлянах усе нараджаліся маленькімі...

Ганна КАНДРАЦЮК

На шчасце гэта здарылася пяць хвілін да ад’езду аўтобуса. Калі я сядзела ля бюста-помніка Жыгімонту II Аўгусту і нюхала скошаную атаву ў парку, як з пад зямлі з’явіўся местачковец з перавязанай рукой:

— Ці не з медычных службаў панечка будзеце? — спытаў ён неяк заклапочана мяне ці не магу зрабіць яму перавязку.

Я, вядома, была ўражанна даверам і прапановай. Паколькі ад нешчасліўца пахла трохдзённым запоем, я адсуналася на бяспечную адлегласць і хочаш не хочаш выслухала яго нараканні на медычныя службы, якія майго субяседніка спісалі „на страты”, бо паставілі два супярэчныя дыягназы. Адны раілі настаўляць пераламаную руку, другія — пакінуць яе ў спакоі, каб сама па сабе зраслася. І што атрымалася ад розных пунктаў гледжання?

Адна мэнка і страх!

Гэтае, на першы погляд звычайнае пытанне-нараканне, тут, у здранцвелай ад старасці і хвароб Ялоўцы прагучэла як сакрэтны лозунг паўстанца 1863-1864 гадоў.

Я сама спазнала падобныя мэнкі, калі вандравала слядамі Кастуся Каліноўскага. Цікавасць да гэтай гістарычнай асобы тут, на яго радзіме, роўная нулю. Мне нават прыемна было гутарыць з ігнарантамі. Іх эмоцыі, хоць і адмоўныя, сведчылі пра зацікаўленне асобай, таму гутаркі пра медычныя службы мелі таксама сваё значэнне. Тут трэба дадаць, што раней я начыталася пра ўдзел лекараў і аптэкараў у Студзеньскім паўстанні. Аказваецца, на адной (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF