Ніва № 33 (2779), 16 жніўня 2009 г.

Адкрытае Падляшша

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Архітэктура Падляшша, між іншым цэрквы, упісаныя ў маляўнічы пейзаж, ці падляшскія рэчкі, балоты, азёры і лясы ў розныя поры дня і года можна пабачыць на фатаграфічнай выстаўцы „Адкрытае Падляшша”. Ад канца ліпеня семдзесят вялікафарматных здымкаў прэзентуецца на сцяне агародаў беластоцкага палаца Браніцкіх (ад Акадэмічнай вуліцы). Арганізатарам выставы з’яўляецца Фонд імя княза Канстанціна Астрожскага.

— На выставе прэзентуем працы аўтараў шматлікіх выставак і альбомаў ды лаўрэатаў адкрытага конкурсу, накіраванага ўсім зацікаўленым, таксама і аматарам, — тлумачыла ў час вернісажу Анна Радзюкевіч, старшыня ўправы Фонду імя князя Канстаніцна Астрожскага. — На конкурс прыйшлі 253 працы. З іх ліку камісія выбрала семнаццаць. Выбар быў нялёгкі. Вельмі цешуся, што выстава з’яўляецца таксама рэкамендацыяй маладых талентаў, займаючыхся прамоцыяй красы Падляшскай зямлі. Прыгажосць гэтай зямлі — нескажоная краса чатырох нацыянальных паркаў, між іншым найбольшага — Белавежскага.

Намеснік прэзідэнта Беластока Аляксандр Сасна:

— Свайго не ведаеце, а хваліце чужое. Прыглядаемся гэтай выставе і думаем: дзе ж можа быць такая прыгажосць? Аказваецца, не за мяжою, а ў мясцовасцях Падляшша.

Адзначыў:

— Козырам гэтай выставы з’яўляецца тое, што выйшла яна з будынка. Яна на натуры і паказвае натуру.

Як адзначана ў каталогу, выдадзеным з нагоды выставы, яе мэтай з’яўляецца таксама „одум над (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF