Ніва № 33 (2779), 16 жніўня 2009 г.

Прэзентацыя народных песень і вырабаў

Аляксей МАРОЗ

Беларускія песні, побач з польскімі, традыцыя і культура прэзентаваліся ў час Дзён Гайнаўкі з 31 ліпеня па 2 жніўня ў амфітэатры, гарадскім парку і спартыўным асяродку. На нашай мове выступілі спевакі з Гайнаўскага дома культуры, калектывы з Беласточчыны і гурты з Беларусі. У гарадскім парку, а пасля ў амфітэатры сабраліся людзі ўсіх узростаў. Моладзь у галоўным састаўляла публіку на спартыўных спаборніцтвах і канцэртах маладзёжных гуртоў. Старэйшых прыцягнуў „Кірмаш зубра”, дзе апрача выступаў народных калектываў прапанавалася харчаванне, мастацкія работы і рукадзелле. Бліжэй уваходу ў амфітэатр распалажыліся госці з Пружан і Свіслачы. Па-суседску ад замежных гасцей былі беларускія і польскія майстры з Беласточчыны і іншых мясцовасцей.

— Мы рашыліся спалучыць прэзентацыю народных песень і народных вырабаў, бо яны дапаўняюцца, — патлумачыў дырэктар Гайнаўскага дома культуры Андрэй Скепка. — У нас вельмі добрае супрацоўніцтва з беларускімі прыгранічнымі раёнамі, плёнам чаго з’яўляюцца частыя гастролі ў нас калектываў з Беларусі. Некаторыя папракаюць нас у тым, што арганізуем замнога беларускіх мерапрыемстваў, але ёсць на іх грамадскае запатрабаванне. У час канцэртаў беларускіх калектываў наш амфітэатр бітком набіты, калі ў час іншых мерапрыемстваў збіраецца намнога менш публікі.

Жанчыны з пружанскіх калектываў былі рады, што іх спеў спадабаўся гайнавянам.

— Нам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF