Ніва № 30 (2776), 26 ліпеня 2009 г.

Пяты з’езд беларусаў свету

Міра ЛУКША

Чарговы з’езд беларусаў свету, сарганізаваны Міжнароднай грамадскай арганізацыяй Згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына”, праводзіўся 18 і 19 ліпеня г.г. у Мінску. Сабраў ён больш за 200 дэлегатаў з 18 краін. Прысутнічалі на ім замежныя дыпламаты, а таксама прадстаўнікі беларускай улады — упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка, прадстаўнікі парламента, міністэрстваў — замежных спраў, асветы і інфармацыі, а таксама нядаўна назначаны міністр культуры РБ Павел Латушка. Прыйшлося прадстаўнікам улады, на выдатнай беларускай мове, не толькі вітаць сабраных прадстаўнікоў беларушчыны з усяго свету, але і адказваць на і за пытанні наконт беларушчыны ў Беларусі. На з’ездзе было абрана новае кіраўніцтва МГА ЗБС „Бацькаўшчына”, якое ўзначаліла Алена Макоўская, замяніўшы на гэтай пасадзе Аляксея Марачкіна. Выбрана была таксама Вялікая Рада аб’яднання, у якую ўвайшлі 53 прадстаўнікі беларусаў замежжа (м.інш. Лена Глагоўская, Яўген Вапа і Міхась Андрасюк з Беласточчыны) і 47 прадстаўнікоў Беларусі (з іх была сфармавана Малая рада).

Пяты з’езд беларусаў свету працаваў у міжнародным адукацыйным цэнтры, хоць былі зноў традыцыйныя непаладкі з вызначэннем месца для правядзення гэтага прэстыжнага для Беларусі мерапрыемства.

Міністр культуры пералічыў дакладны спісак дасягненняў дзяржавы ў галіне адраджэння нацыянальнай культуры. Падагуліў:

— Важна што разумеем, што мы павінны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF