Ніва № 30 (2776), 26 ліпеня 2009 г.

Таленту — колькі ў небе зор!

Міра ЛУКША

На сёлетняе Купалле ў Белавежы, апрача гасцей з Беларусі, найдалей мелі прадстаўнікі з пад Мельніка і Сямятыч. Давялося іх прыху пачакаць у гэты магічны феерверкава-дажджлівы вечар. Жанчыны з Машчоны-Каралеўскай, з „Навіны”, паспелі на хаду яшчэ пераапрануцца ў новыя берарускія строі і ўжо пад кроплямі дажджу далучыліся са сваім вянком да карагода; разам з Маркам Скамароўскім з Боцькаў і часткай сямятыцкай „Падляшскай капэлы”, ды гарманіст са строямі сямятыцкіх музыкаў дабраўся ў Белавежу аж напрыканцы мерапрыемства, — так што выйшлі яны на сцэну разам ужо аж перад выступам мінскага „Белага птаха”. Стройныя мінскія танцоркі, здаецца, зайздросна ўзіраліся ў цудоўныя ўзоры строяў навінскіх самавітых кабет, якія атрымалі нядаўна: „Мы чакалі аж два гады на новыя!” А Марк Скамароўскі выбраў быў таксама харошае сцэнічнае адзенне: ільняны жупан, які хораша ляжыць на яго магутнай постаці. І заспявалі яны на белавежскай сцэне ягоны гіт „Колькі ў небе зор” ды, каб разварушыць крыху закляклую на дажджы публіку, яшчэ і „Смэрэку”!

Колькі ў небе зор” з’яўляецца гітам не толькі беларускіх фэстаў. Марк не можа нацешыцца: адспяваў яе пару дзён раней перад мільённай публікай!

Гэта быў, можна сказаць, чысты выпадак! — смяецца Марк Скамароўскі. — Былі мы ў Варшаве ў маі на прамоцыі Падляшскага ваяводства на Тэатральным пляцы. Непадалёк гэтага пляца праводзіўся першы касцінг да праграмы „Маю талент”. На (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF