Ніва № 29 (2775), 19 ліпеня 2009 г.

Была станцыя

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Трыццаць больш-менш гадоў назад час ад часу ў тагачасных агульнапольскіх мас-медыях прабіваліся весткі аб працы сухапутных партоў у Семяноўцы і Геніюшах, якія працавалі на славу безупыннага росту польска-савецкага эканамічнага супрацоўніцтва. Мо не былі гэта такія гіганты як станцыі ў Тарэспалі-Малашэвічах ці Журавіцы-Медыцы, але і іх дзейнасць была важным звяном, яднаючым краіны Савета эканамічнай узаемадапамогі. За згаданыя трыццаць гадоў памянялася палітычна-эканамічная карта еўрапейскага мацерыка, памяняліся прыярытэты часткі суб’ектаў былога СЭУ; варта тады ж заглянуць, што памянялася за той перыяд у нізах, значыць, на перагрузачных станцыях, дзе тавары з вагонаў, што каціліся па еўрапейскіх чыгуначных пуцях, перагружалі ў вагоны, што каціліся па рэйках з шырэйшай на царскі ўказ колавай базай; або перагружалі іншыя тавары ў адваротным напрамку. Заглянуў я, вось, на згаданую чыгуначную перагрузачную станцыю ў Геніюшах.

Паколькі цягнікі з Беластока, што спыняюцца на прыпынку ў Геніюшах, курсіруюць даволі рэдка, пакарыстаўся я аўтобусным транспартам, бо маршрутак з Беластока ў Саколку прыстойная колькасць. Злез я з мікробуса ў Геніюшах, на прыпынку, што побач тамашняй школы. Заглянуў я на школьны пляц — школьны будынак выглядае вельмі прыстойна, а гэта ніякае не дзіва, бо тут яшчэ — прынамсі ў мінулым навучальным годзе — дзейсная асветная ўстанова, пачатковая школа. Будынак стаіць на горцы, у засені дрэў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF