Ніва № 28 (2774), 12 ліпеня 2009 г.

Перад наступным крокам

Размова з Генрыкам Літвінам, паслом РП у Мінску

Ніва”: — Адкуль, у Вашай ацэнцы, прэтэнзіі прадпрымальнікаў наконт выдачы віз польскімі консульскімі ўстановамі ў Беларусі?

Генрык Літвін: — Спасылаюцца яны на сітуацыю, якая існавала паўтара года таму і з першага тыдня функцыянавання ў Польшчы Шэнгенскай сістэмы, калі па сутнасці ўся электронная сістэма выдачы віз працавала яшчэ нядобра і сапраўды даходзіла да непаладак. Тады было ў нас многа адмоў. Заявы — як кажуць — адкідвала камп’ютарная сістэма. Аднак гэта працягвалася толькі каля двух тыдняў і ніколі пасля не паўтарылася. У даны момант візавых адмоў у нас столькі, як у сярэднім у Еўрасаюзе, а нават крыху менш. Ёсць адрозненні паміж хуткасцю выдачы віз у нашым консульстве і консульствах іншых еўрасаюзных краін. У, скажам, чэшскае консульства прыходзіць пятнаццаць, трыццаць, пяцьдзесят чалавек у дзень, а да нас — чатырыста. Праўда, у нас тры консульствы, але ў кожным нашмат больш наведвальнікаў, чым у адным з большасці еўрасаюзных краін. Консульскі аддзел у Мінску працуе ў гэты момант пастаянна, тады калі большасць іншых консульстваў краін ЕС прымае па спіску. Не бачым сябе на тым фоне аж так кепска. Рух паміж Беларуссю і Польшчай проста большы, чым паміж Беларуссю і іншымі еўрасаюзнымі краінамі. Бываюць, вось, час ад часу такія сітуацыі, што прыходзіцца крыху пачакаць візы. Гэта аднак не віна нашых консулаў, гэта вынікае з неабходнасці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF