Ніва № 26 (2772), 28 чэрвеня 2009 г.

Петразаводск: за рэчкай, за гаем

Ілона КАРПЮК

(працяг з 25 н-ра)

У пяць гадзін раніцы на гарызонце з’явіліся пад’ёмныя краны. Іх кшталты вырысоўваліся на фоне яркага, узыходзячага сонца. Ліфты, краны, каміны, характэрныя сталічнаму гораду, цудоўна віталі нас у варот Петразаводска. Раней пабачылі мы нават пару малых вёсачак, прысмактаных да большага брата. Гэта нас узрадавала, бо падарожжа па кепскіх дарогах праз бязмежны лес пачало здавацца не толькі незразумелым, але і падазроным. Дзякуючы прадаўцу агародніны, які ўжо чакаў першых кліентаў, хуценька дабраліся мы на бераг возера Анега і яшчэ заспаныя хапалі паўночнае паветра.

— Столькі працы, такая група і нават, бля..., дзякуй не сказалі! — абуралася сфрустраваная жанчына на заправачнай станцыі, у якой мы віталіся з карэльскай кухняй і гасціннасцю. Паводле нашага сябра, які парадкаваў нашы заказы і кошт абеду, жанчына не толькі папала ў паніку з за вялікай групы з дванаццаці асоб, але падумала пакарыстацца нагодай і нядобрасумленна падзарабіць завышаным рахункам. Не толькі гэтага нам было досыць, але і непрацуючых туалетаў, што ў такіх месцах з’яўляецца папулярнай практыкай. Затое ўпершыню сустрэліся мы з крыважэрнымі насякомымі, якіх пазней у такой колькасці, на шчасце, не давялося сустракаць.

Чарговую ежу мы паспрабавалі ўжо ў петразаводскім кафэ. Сняданак. Тры гадзіны перапіскі эсэмэскамі, яшчэ ў дарозе, заняло нам прашэнне пра сняданак не ў восем, а ў дзевяць гадзін, каб (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF