Ніва № 25 (2771), 21 чэрвеня 2009 г.

У Петразаводск: „через річку, через гай”

Ілона КАРПЮК

Пакідаючы Расію, не ведаю ці мне жаль, ці ўжо можна цешыцца думкай аб родных падляшскіх краявідах. Краявіды можа гэта якраз не самая важная прычына з за якой хочацца дахаты. Кулінарныя звычаі, людзі, дарогі... Дарогі! Цяжка паверыць, што можна тужыць па разбітай вузкай дарозе з Беластока ў Міхалова праз Жэдню, ці з Нарвы ў Бельск. Гледзячы якраз на дарогі лёгка зразумець, што да заходняй часткі Еўрасаюза нам, жыхарам Падляшша, а затым і палякам агульна кажучы, яшчэ далёка. Тады і лёгка зразумець чаму, едучы ў Расію, бывае, што пападаеш у азіяцкую зону працы мабільнікаў (што абазначае ў пару разоў даражэйшы кошт сувязі!). Пакуль, аднак, мы трапілі ў Карэлію — мэту нашага падарожжа, у гэтую „азіяцкую” частку Еўропы (як пазней аказалася можа і аднак найбольш еўрапейскую — што за парадокс!), хуценька перасяклі Прыбалтыку, каб пабачыць што цікавае адбываецца зараз у латышоў ды эстонцаў.

Калі мы з сябрамі даведаліся, што будзем мець нагоду паехаць у Расію, проста вочы нам загарэліся. Расія гэта не так даступная краіна, як бы здавалася. З другога боку, у свеце столькі прывабных месц, што Расія сярод іх адна з многіх. Праўда, яна так вялікая, што нават цяжка спадзявацца на нейкую аднолькавую рысу, тым больш, што мы не збіраліся ў Расію, а ў Карэлію! Гэта важная розніца, бо хаця Карэлія — частка Расійскай Федэрацыі, то і заадно часткова незалежная рэспубліка.

— Паехаць у Карэлію! Гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF