Ніва № 23 (2769), 7 чэрвеня 2009 г.

Прафесар і герой Пятро Буйко

Сяргей ЧЫГРЫН

Доктар медыцынскіх навук, прафесар, Герой Савецкага Саюза Пятро Буйко пахаваны ў вёсцы Тамашоўка Фастаўскага раёна Кіеўскай вобласці. На магіле ўстаноўлены помнік. Яго імя носіць Тамашоўская сярэдняя школа і адна з вуліц у Кіеве. Імя прафесара было нададзена і Кіеўскаму інстытуту акушэрства і гінекалогіі, але пасля развалу Савецкага Саюза гэты інстытут „згубіў” яго імя, а мемарыяльная шыльда з фасада будынку кудысьці знікла...

Тым не менш, памяць пра Пятра Буйко на Украіне жыве. Кожны год у кастрычніку студэнты і выкладчыкі Нацыянальнага ўкраінскага медыцынскага ўніверсітэта імя Багамольца выязджаюць на Фастаўшчыну, каб прыбраць магілу нашага земляка і прынесці кветкі. Уступныя лекцыі на некаторых кафедрах акушэрства і гінекалогіі ў медыцынскіх вышэйшых навучальных установах Украіны традыцыйна пачынаюцца з расказу пра Пятра Буйко. Некалі нават у тэатры імя Івана Франко з вялікім поспехам ішла п’еса Якава Баша „Прафесар Буйко”...

Пятро Буйко нарадзіўся 31 кастрычніка 1895 года ў беларускай сям’і ў Бельску-Падляшскім Падляшскага ваяводства. У гады Першай сусветнай вайны быў прызваны на фронт у якасці ваенфельчара. Потым удзельнічаў у Грамадзянскай вайне. А калі адбыў свой воінскі доўг, паступіў у Кіеўскі медыцынскі інстытут, які скончыў у 1922 годзе, атрымаўшы спецыяльнасць акушэр-гінеколаг.

З 1933 года наш зямляк узначаліў Кіеўскі інстытут аховы мацярынства і дзяцінства (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF