Ніва № 22 (2768), 31 мая 2009 г.

„Расспяваны Гарадок” — 55 ад пачатку

Ужо больш за 55 гадоў таму сталі былі збіраць сёстры Ніна Мушынская і Жэня Савіцкая з Гарадка людзей заварожаных роднай песняй. Стварылі яны проста „Гарадок” — калектыў перш за ўсё жанчын, але і мужчын, якія расславілі Гарадоччыну ў свеце сваімі песнямі, тэатральнымі пастаноўкамі, абрадавамі сцэнкамі, у якіх выяўлялі свае таленты, працавітасць і ўзмацнялі пачуццё тоеснасці сярод беларусаў не толькі сваёй маленькай радзімы. Ужо з 1954 года. Гэта найстарэйшы і найбольш заслужаны беларускі аматарскі калектыў, які з’яўляецца ўзорам для ўсіх іншых — прагучала не раз на юбілейным святкаванні 23 мая ў Гарадку з вуснаў заслужаных дзеячаў беларускай культуры, прадстаўнікоў самаўрадавых і адміністрацыйных улад. Перш за ўсё па-беларуску. Запрошаны былі таксама на святкаванне ўсе сябруючыя з Гарадком калектывы — і з Гарадоччны („Хутар”, „Асенні ліст”, залучанскія „Каліна” і „Калінка”, маладзенькая школьная „Казка”, якая разам са старэйшымі выканаўцамі ва ўзросце сваіх бабуль, а нават і прабабуль, бадзёра выступіла на сцэне), былі з пажаданнямі і „Журавінкі” з Агароднічак, хор „Крыніца” з Беластока, „Васілёчкі” з Бельска, выступіў таксама літоўскі хор „Дзукія” з Пуньска з дырэктаркай Пуньскага дома культуры Астай Пячурыс. Словы падзякі прагучалі з вуснаў прадстаўнікоў БГКТ, арганізацыі маладзейшай ад гарадоцкага калектыву, Генконсульства і Пасольства РБ, гмінных, павятовых і ваяводскіх ды і міністэрскіх улад. Пазайздросціла (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF