Ніва № 22 (2768), 31 мая 2009 г.

Новая Воля па-просту

Ілона КАРПЮК

— Я не знаю ці гэта добра, што нас параўноўваюць з індзейцамі з рэзервацыі, мы ж не жывем у рэзервацыі, — задумваецца Ніна Буйко. — Але гэты альбом вельмі цудоўны і патрэбны, не толькі нам, старым, але перад усім нашым нашчадкам!

— Мы праводзілі праект сярод індзейцаў ды нававольскіх жыхароў, таму і хацелі паказаць здымкі з жыцця абедзвюх грамадскасцей, — тлумачыць свае намеры Барташ Глябовіч, рэдактар альбома „Новая Воля па-просту”.

Але на гэтых здымках жыццё людзей з зусім розных кантынентаў выглядае даволі падобна і хутчэй цешыць тое, што можа нас нешта спалучаць чым дзяліць. А ці слова „рэзервацыя” мусіць мець у гэтым кантэксце значэнне? Не мусіць, тым больш, што альбом паказвае штодзённае жыццё ў малой грамадскасці, яе гісторыю, адносіны паміж пакаленнямі. Пазнаем людзей з самай блізкай перспектывы, не трэба іх змяшчаць у нейкія рамкі. Такі падыход мелі аўтары праекта Барташ Глябовіч і Аліцыя Фронь. Прыехалі да дзяцей, каб крыху падштурхнуць іх да больш актыўнага жыцця ды пазнавання гісторыі свайго месца і продкаў. Аказалася гэта вялікім поспехам, бо заангажаваліся ў праект не толькі дзеці, але і іншыя жыхары Новай Волі. Пасля здымкі, якія былі зроблены ў час праекта, вандравалі на выстаўкі ў Міхалова ці Супрасль. Урэшце з’явіўся альбом, у якім сабраны не толькі фатаграфіі, але і ўся гісторыя, штодзённасць, а можа і будучыня, бачаная вачыма дзяцей. Альбом меў быць вялікай падзеяй. Яго доўга (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF