Ніва № 22 (2768), 31 мая 2009 г.
Спяклі каравай і праспявалі вяселлеГанна КАНДРАЦЮКНа „Вяселле” ў Нарву” прыехалі мы гадзіну да мерапрыемства. Наладзілі яго, згодна з новай традыцыяй, у пятніцу, 15 мая г.г. У цэнтры, каля рэмізы, дзе мелі ставіцца спектаклі, круціліся ўжо будучыя сваты, дружкі, свашкі і стойка ў розным узросце. Мясцовыя і вясковыя, з перавагай апошніх. — Запрашаем паспрабаваць нашы вырабы, — вітае нас Тамара Юшкевіч, дырэктар Дома культуры. І кіруе нас у гасцініцу „Пад акацыяй”. З прыемнасцю прымаем запрашэнне, бо ў месцы, куды нас накіравалі, цягам апошняга тыдня выспявала сённяшняя мастацка-кулінарная праграма. Тут пад кірункам Ніны Абрамюк рыхтавалі спекталь „Сваты”. І не забылі пра асноўную спайку традыцыі: пачастунак і гасціну. Таму разам з пастаноўкай у гасцініцы вяліся кулінарныя курсы. — У першы дзень мы пяклі гускі і булачкі, — пералічвае Марыся Ляшчынская, апякунка групы, — у другі рыхтавалі мяса на каўбасы, мачылі ў салянцы паляндвіцы і куньпы, у наступны дзень мясілі караваі, круцілі каўбасы, пасля іх пяклі і вэндзілі... Дзеці былі так захоплены, што цяжка іх было адвесці ад работы. — Як думаеце, — пытаем у жанчын, якія завіхаюцца разам на кухні, — вашы дзяўчаты захочуць, каб ім пяклі каравай на вяселле? — А хто вам сёння спяваць будзе?! — чую ў адказ сумныя словы. Яны закранаюць сутнасць абраду, бо ў падрыхтоўцы каравая найважнейшыя каравайныя песні. Праз іх жаночая грамада старалася праспяваць шчаслівае і (...) |