Ніва № 20 (2766), 17 мая 2009 г.

„Пазнаем Беларусь”

Міра ЛУКША

Конкурс „Пазнай Беларусь” быў аб’яўлены Культурны цэнтрам Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча ў першы раз на пачатку 2009 года для моладзі, пражываючай у Польшчы, зацікаўленай гісторыяй і культурай Беларусі, яе сучасным жыццём. Мэтай конкурсу была папулярызацыя сярод маладога пакалення беларусаў у Польшчы ведаў пра культуру, гісторыю і сучаснасць Беларусі, садзейнічанне рэалізацыі творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі беларускай меншасці ў Польшчы, зацікаўленне грамадскасці праблемай захавання нацыянальнай самасвядомасці сярод беларускай моладзі ў Польшчы. У конкурсе прынялі ўдзел вучні навучальных устаноў у Польшчы ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў, не толькі вывучаючыя беларускую мову. Да ўдзелу ў конкурсе прыняты былі не толькі працы на беларускай мове 3 па польску. Адзначалася арыгінальнасць і творчы падыход да афармлення.

Намінацыі конкурсу мелі тры ўзроставыя катэгорыі: ад 3 да 6 гадоў, ад 7 да 12 гадоў, ад 13 да 18 гадоў. Па кожнай намінацыі вызначаны былі пераможцы па ўзроставых катэгорыях з прысуджэннем дыпломаў першай, другой і трэцяй ступені. Конкурс праводзіўся па намінацыях: лепшы малюнак пра Беларусь, фотаздымак аб Беларусі, літаратурна-паэтычны твор (апавяданні, вершы, замалёўкі і г.д.), сачыненне „Беларусь у гісторыі маёй сям’і” і распрацоўка сімвала конкурсу „Пазнай Беларусь”. Працы прымаліся да 15 красавіка г.г. На конкурс паступіла 112 прац. Прыйшлі нават цікавыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF