Ніва № 20 (2766), 17 мая 2009 г.

Яцвяжская маёўка

Ганна КАНДРАЦЮК

На Замкавай гары ў Шурпілах, ля дымячага грыля з каўбаскамі, гарлапаніла вясёлая групка. Іх мазурская гаворка, базарныя апранахі і дыскапольны рэпертуар (спявалі вельмі папулярную на Сувальшчыне „Żono moja, serce moje”) паказвалі на іх мясцовае паходжанне. Непадалёк мужчынскага круга, проста на майскай траве, храпла жанчынка. Побач валяліся пакамячаныя банкі з пад піва.

Я часта бываю ў Шурпілах і заўсёды здзіўляе мяне адна паслядоўнасць. Калі не прыйдзі, зімой ці летам, тут заўсёды нехта гарлапаніць. Хочаш ці не, думаеш пра крыжацкія запіскі, у якіх яцвяжскія песні параўноўваюцца да шурпатага крыку драча...

— А каб вы ведалі як многа біжутэрыі нядаўна адкапалі тут археолагі, — кажа Т., працаўнік Сувальскага ландшафтнага запаведніка.

Каб усё было ясна — мы знаходзіліся ў апошняй сталіцы яцвягаў, гарадзішчы вядомым ужо з VII ст., у сэрцы ахоўнай зоны. Аж хацелася падысці і натыкаць няўважных „турыстаў” носам ў пастаўлены тут указальнік з надпісам: Не палохаць звярыны! Бо на Замкавай гары хочацца думаць толькі пра аздобы і прыгожасць. Іх нашэптвае азёрна-лясны краявід, што акаляе гарадзішча. Сіня-зялёныя азёры з выспамі напамінаюць шмарагдава-дыяментавае кальцо з прыхаванымі ў глыбі азёр і ў лясных нетрах аповедамі пра каханне і смерць. (Яцвяжскія легенды ўсе пра каханне, іх дзеі часта адбываюцца на дне азёр, пад вадой. Верылі, што іх душы пасля смерці паселяцца ў птушак, у дрэвы). Ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF