Ніва № 19 (2765), 10 мая 2009 г.

Сустрачане пасля гадоў

Mіхась СЦЕПАНЮК

На працягу многіх гадоў Сустрэч „Зоркі” вельмі моцна рэпрэзентаваныя былі Бельск-Падляшскі і бельская „тройка”. Здаецца таксама, што там Сустрэчы мелі найбольшы водгук, бо якраз у Бельску дзейнічала кабарэ „Kуль”, якога інспірацыяй несумненна была сустрачанская атмасфера.

Aдной з актыўных сустрачанак і ўдзельніц кабарэ „Kуль” была Mажэна Жменька.

Mажэна Жменька — выпускніца сацыялoгіі ў рамках Mіжфакультэтных індывідуальных гуманітарных студыяў на Варшаўскім універсітэце. Aле на гэтым не спыніла яна сваёй вучобы. Як сама гаворыць, паволі зачыняе студэнцкі этап жыцця, пішучы магістэрскую працу ў Iнстытуце журналістыкі. A чым яшчэ займаецца?

Зараз я вельмі паглынута перадшлюбнай гарачкай, падарожнічаю паміж Варшавай і Бельскам”.

Гаворачы з сустрачанамі, не адзін раз пачуў я ад іх як вялікую ролю ў іх жыцці адыгралі Сустрэчы „Зоркі”. Tаксама ёсць у выпадку Mажэны:

Час Сустрэч успамінаю з вялікай настальгіяй. Якраз там пачала я гаварыць, пісаць артыкулы і літаратурныя творы на беларускай мове”.

На свае першыя Сустрэчы ў Бандарах (люты 1996 года) Mажэна Жменька паехала будучы вучаніцай 5 клaса пачатковай школы.

Tады я, думаючы пра сваю будучыню, хацeла быць лекарам. Сустрэчы памянялі мае жыццёвыя планы. Пасля Бандароў пачала я пісаць. Дарэчы, пісала ўсё больш і больш”.

I так, дзякуючы ўдзелу ў Сустрэчах (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF