Ніва № 17 (2763), 26 красавіка 2009 г.

Лёгкі цяжкі час

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Няхай не бянтэжыць шаноўнага чытача загаловак у чэхаўскім стылі з двума антонімамі — у ім няма памылкі. Думалася мне толькі пра парадак прыметнікаў у азначэнні нашага няпростага часу. Невядома куды павернецца кола гісторыі ў агляднай прышласці, як складзецца лёс беларускай нацыі ў бягучым дваццаць першым стагоддзі. Што чакае кожнага з нас. І як будуць ацэнены гэтыя апошнія пятнаццаць гадоў у летапісе краіны пад назвай Рэспубліка Беларусь.

Беларусы любяць наракаць і жаліцца. Многія замест таго, каб хоць паспрабаваць нешта перамяніць у сваім асабістым ці грамадскім жыцці, толькі і ведаюць, што нудзяцца, плачуцца і цягнуць бясконцыя „песні жальбы”. Але ж яшчэ старажытная сенекаўская мудрасць даводзіла — „vivere militare est” (жыць — значыць змагацца). Ды і азіраючыся на мінулае, прынамсі на два апошнія стагоддзі, цяжка адшукаць у айчыннай гісторыі больш мяккі і спрыяльны час. Няўжо было лягчэй паўстанцам Нарбута і Каліноўскага, якія за волю ішлі на верную смерць, ці актывістам заходнебеларускага руху, якія памногу разоў сядзелі ў турмах і якіх забівалі па начах у сваіх родных хатах разам з сем’ямі? Ці тым больш вязням самых страшных у гісторыі чалавецтва сталінскіх канцлагераў, дзе на зямлі было сапраўднае жудаснае пекла? Ці насельнікам нашай зямлі падчас другой сусветнай вайны, калі ратунку не было з аніякага боку. Калі нашу зямлю дратавалі, здзекаваліся з насельніцтва крыважэрныя цмокі з Захаду і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF