Ніва № 16 (2762), 19 красавіка 2009 г.

Меткі Хрушчоў і ненасытны Брэжнеў

Пётр БАЙКО

У савецкай прэсе пра паляванні генеральных сакратароў ЦК КППС у беларускай частцы Белавежскай пушчы звычайна наогул не пісалася. Доўгімі гадамі гэта была тэма табу. Маўчанне мінскіх i маскоўскіх газет спыніла толькі перастройка. Пасыпаліся тады артыкулы, выяўляючыя тайны знаходжання савецкіх чыноў у гэтым закавулку свету. Журналісты найчасцей абапіраліся на ўспаміны людзей непасрэдна звязаных з падрыхтоўкай і вядзеннем паляванняў. Такім чалавекам быў між іншым Віктар Вакула, які гэтымі справамі займаўся ў 1985-1986 гадах.

Аднойчы Віктар Антонавіч так расказваў карэспандэнту „Камсамольскай праўды”: „Віскулі мы пачалі будаваць напрыканцы 1957 года (у сапраўднасці, у ліпені таго ж года — П. Б.), спецыяльна на першы візіт Мікіты Хрушчова. Паспелі мы толькі з галоўным, двухпавярховым корпусам (дарэчы, у тым, у якім у 1991 годзе нарадзілася Садружнасць незалежных дзяржаў — П. Б.). Напярэдадні прыезду першага сакратара ўсю ноч, пры дапамозе лямпаў, асушвалі мы свежа абтынкаваныя сцены, але і так не ўдалося цалкам устараніць сырасць. Мікіта Сяргеевіч прыехаў 5 студзеня 1958 года. У палацыку пераначаваў толькі першую ноч, апошнія (знаходзіўся цэлы тыдзень) правёў у сваім „прэзідэнцкім” цягніку. Паляванні наладжвалі з загоншчыкамі. Ішло іх 20-30 чалавек, прычым кожны другі загоншчык — гэта камітэтчык”.

Пра візіты Хрушчова Вакула даведваўся два дні да яго прыезду. Мікіта Сяргеевіч прыязджаў штогоду, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF