Ніва № 16 (2762), 19 красавіка 2009 г.

Адчуванні па сустрэчы

Юрка БУЙНЮК

20 сакавіка 2009 года ў 8 гадзін раніцы разам са спадарствам Эдуардам і Валянцінай Швайко з Культурнага цэнтра Беларусі ў Беластоку выехалі мы на машыне з Беластока ў Гайнаўку. У Гайнаўцы я апошнім часам быў роўна 3 гады таму, 20 сакавіка 2006 года, і вельмі прыемна ўспамінаю гэтую сустрэчу. Зараз таксама настаўнікі беларускай мовы ды сімпатычныя бібліятэкаркі з Гайнаўскага белліцэя памяталі пра маю скромную асобу і зноў запрасілі мяне на сустрэчу ў сувязі з маім новым зборнікам. Паважанымі рэдактарамі зборнічка былі праф. Галіна Тварановіч і праф. Ян Чыквін. Дзякуючы ім, а перш за ўсё спадару Аляксандру Карачуну — дырэктару Культурнага цэнтра Беларусі ў Беластоку, мае навейшыя вершы ўбачылі новы дзень і ад гэтага перажываю вялікую радасць. Нявыспанаму, стомленаму пасля 16 гадзін працы ўночы ды і асавеламу ад многіх незнаёмых маладых прыгожых дзявочых твараў, не хацелася мне замнога гаварыць ці з жартам, ці з большым одумам. Лепш чыталіся вершы з абодвух зборнікаў — „Самота дажджу” (2009) і „Субота ў Малінніках” (2005). На пачатку голас у мяне быў ціхі, але паправіўся на просьбу гарэзлівых шэптаў хлопцаў, якія смяяліся найгучней, бо сядзелі ззаду публікі. Дзяўчаты больш уважліва слухалі і іх было больш чымсьці хлопцаў. Прыгожыя, мілыя твары маладзенькіх белліцэістак будзілі ўва мне своеасаблівае нясмелае разгубленне, таксама як і пытанні адкуль у мяне інспірацыя напісаць верш „Твае вочы...”. Надта ж асабістае, але (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF