Ніва № 16 (2762), 19 красавіка 2009 г.

Традыцыя

Віктар САЗОНАЎ

Для беларусаў стагоддзямі было натуральным тое, што мы азначаем два разы ў год галоўныя рэлігійныя хрысціянскія святы. Па юліянскім календары і па грыгарыянскім. І такое свята як Вялікдзень таксама. І нават сённяшняя дзяржаўная ўлада, якую западозрыць у павышаных сімпатыях да рэлігіі мякка кажучы цяжкавата, вымушана прызнаваць і адну, і другую дату чырвонымі днямі календара. І толькі час ад часу каталіцкі і праваслаўны Вялікдзень супадае на адну і тую ж дату, нібыта каб наўмысна паказаць, што мы ўсё ж адзін народ, якому па вялікай Ласцы Божай дадзена гэтая наша зямля. Зямля, на якой трэба разам жыць і памятаць сваю хрысціянскую веру, сваіх продкаў і свае, агульныя і для каталікоў, і для праваслаўных, народныя беларускія традыцыі.

У Беларусі, недзе на ўзроўні крыві, генаў і падсвядомасці гэта ведалі заўжды. І пакуль каталіцкія і праваслаўныя царкоўныя чыны спрачаліся, чый каляндар больш правільны, простыя беларусы казалі, што Бог для ўсіх адзін і шчыра віншавалі адны другіх з найвялікшымі хрысціянскімі святамі.

І гэта, хіба што, самая цікавая святочная народная традыцыя, якую стварылі беларусы. Памятаю яе з дзяцінства, калі бацькі, нам, праваслаўным, наказвалі павіншаваць каталіцкіх суседзяў. А тыя, як прыходзіў час, не забываліся павіншаваць нас. І гэта адна з нямногіх народных традыцый, якая перажыла ўсе няўзгоды, усе спробы спекулявання рэлігійнымі пачуццямі, усе намаганні раздзялення беларусаў па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF