Ніва № 15 (2761), 12 красавіка 2009 г.

Віктар Швед усё здзіўляе!

Ганна КАНДРАЦЮК

Калі б у нас не было Віктара Шведа, яго абавязкова трэба было б прыдумаць. Гэты вечна малады, дзейсны, наздзіў плённы аўтар і перакладчык усё здзіўляе. І толькі пры нагодзе юбілеяў мы ўсведамляем, што паэту за восемдзесят, што на літаратурнай ніве ён больш за семдзесят гадоў і, як сам пералічвае ў вершы „Мае айчыны”, не з’язджаючы за мяжу быў грамадзянінам пяці дзяржаў... Больш за сорак гадоў Віктар Швед правёў у Варшаве, дзе закончыў тры факультэты, працаваў у выдавецтве „Książka i Wiedza”, актыўна дзейнічаў у беларускім грамадска-культурным руху.

Ён не вярнуўся ў Беласток як пенсіянер, — пажартавала Міра Лукша, — ён вярнуўся да нас, каб выдаць свой найлепшы твор: дачку Наталлю.

Міра Лукша, якая з адчуваннем і свабодай вяла аўтарскую сустрэчу, наладжаную 18 сакавіка г.г. у Ваяводскай бібліятэцы ў Беластоку, прымеркаваную да 84-годдзя з дня нараджэння паэта, сказала больш, чым сказала. Віктар Швед з’ехаў у Беласток у 1990-х гадах, у пачатку новага беларускага адраджэння. Дачушка Наталля не толькі муза („Вершы Натальцы” — першы ў беларускай літаратуры зборнік паэта, прысвечаны свайму дзіцяці). Яна адкрывае дарогу ў дзіцячы і моладзевы свет і тым самым адчыняе новы этап у творчасці аўтара. Паралельна з гумарыстычнай дзіцячай творчасцю нараджаюцца рэфлексіўныя творы аб прамінанні і месцы чалавека на зямлі. Маладых не здзіўляе, што вершы беларускага паэта можна чытаць на рэкламных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF