Ніва № 14 (2760), 5 красавіка 2009 г.

Так моладзь святкуе Дзень Волі!

Аляксей МАРОЗ

У асабліва святочным настроі праходзіў дзень 25 сакавіка ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы. Раней штогод у гэтай школе адзначаліся ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі, а для белгімназістаў і белліцэістаў найчасцей ладзіліся асобныя лінейкі патрыятычнага характару. Бывала, што на спатканні з вучнямі запрашаліся гісторыкі і беларускія дзеячы. Гэтыя святкаванні былі і цікавымі, і адукацыйнымі, асабліва для першакласнікаў белгімназіі і белліцэя. Аднак маладыя людзі любяць мяняць характар мерапрыемстваў і таму арганізатары сёлетніх святкаванняў, якімі былі школьны Клуб беларускіх спраў і сам Гайнаўскі белліцэй, зрабілі ўпор на разнароднасць і рашыліся прыняць удзел у агульнабеларускай дыктоўцы, наладзіць дэманстрацыю беларускіх фільмаў і турнір, прымеркаваны да 91 угодкаў БНР.

Найбольш вучняў сабраў турнір, у якім прынялі ўдзел 4 школы: Бельскі белліцэй, Гімназія н-р 7 у Беластоку, Гімназія з Ягуштова і гаспадары — гайнаўскія белліцэісты. Турнір пачаўся з прэзентацыі моды. Паводле некаторых наглядальнікаў, гэтае спаборніцтва было самае цікавае. Усе каманды паказаліся ў адмысловых уборах, але справа была не толькі ў прэзентацыі вопраткі, але ў прадуманым акцёрскім выступленні. Найбольш арыгінальна паказалі сябе бельскія белліцэісты і беластоцкія гімназісты і менавіта яны атрымалі найбольш балаў. Адны і другія паказалі кіраўніка Рэспублікі Беларусь Аляксандра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF