Ніва № 13 (2759), 29 сакавіка 2009 г.

Святло з іншасвету

Міра ЛУКША

Яго могуць убачыць толькі чыстыя людзі і малыя дзеці, нявіннымі вачыма. Бачыць могуць яго таксама аб’ектыўныя вочы фотаапарата, нават самага марнага. Убачыўшы праяўленыя здымкі шмат хто лічыў дзіўныя колерныя знакі, смугі, плямы і стужкі як тэхнічныя хібы ў праяўленні фотаплёнкі або паперы. А самы аб’ектыўны лічбавы апарат? Нават у руках пачаткоўца рэдка калі здымак не ўдаецца і не павінна быць на ім таго, чаго няма. А чаму найчасцей такія „фокусы” паяўляюцца часта ў незвычайных месцах?

Для таямнічых плям на фотаздымках ва ўсім свеце прынялася назва „орбы”. Прафесійныя фатографы цвердзяць, што светлавыя кругі ўзнікаюць на здымках, калі ў паветры знаходзіцца пыл або распыленыя кропелькі вады. Святло з фоталямпы адбіваеца ад іх і трапляе ў апарат, ствараючы белыя шары. Такое тлумачэнне магло б быць зразумелым, але паяўляюцца яны таксама на здымках без фоталяпмы.

Фотаздымкі з бачнымі на іх светлавымі кругамі і стужкамі аналізаваў амерыканскі прафесар Вільям Тылер з універсітэта Станфард. У атрыманні эфекта падаючага белага снегу памагаў яму біяэнергатэрапеўт, які энергізаваў фотаапарат непасрэдна перад здымкамі. Прафесар меў думку, што „орбы” з’яўляюцца знакамі з недаступнай нашым вачам рэальнасці, а энергізацыя адкрывае канал, які стварае магчымасць маніфестацыі гэтай з’явы на здымку. Тлумачыў ён: „Гэтыя адзінкавыя ці шматлікія шары напоўненыя млечным святлом. Некаторыя з іх з вялікай хуткасцю адрываюцца ад зямлі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF