Ніва № 11 (2757), 15 сакавіка 2009 г.

Крыж з Градалёў

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— У гэтых мурах, дзе cёння вучацца дзеці і чутны гукі класічнай музыкі, калісь былі чутны гукі злавесныя, — сказаў у каталіцкі Папелец гісторык з Беластоцкага аддзела Інстытута нацыянальнай памяці (ІНП)) Тамаш Данілецкі ў час прамоцыі ў цяперашняй музычнай школе ў Бельску-Падляшскім кніжкі аб Установе бяспекі ў гэтым горадзе ў 1944-1956 гадах. Тым часам у акалічных Градалях старэйшыя жыхары памятаюць аб рэпрэсіях УБ у тадышні час, якія сустрэлі некалькіх з іхніх землякоў пасля таго, як пры цудадзейнай крынічцы былі ўзведзены крыжы, а пасля каплічка.

Градалі распаложаны каля 12 кіламетраў ад Бельска. Градалёўцы гавораць па-свойму. З гэтай вёскі родам дырэктар Бельскага дома культуры Сяргей Лукашук, якому ўжо за шэсцьдзесят:

— Я ў той час быў малым дзіцём. А памятаю толькі, што ў ляску на адной з дарог у вёску, пры крынічцы нейкі прыезджы сляпец прамыў вочы і стаў бачыць. Кажуць, гэта ён ад удзячнасці паставіў там крыж.

У вёсцы кажуць

Градалёўская цудадзейная крынічка па дарозе ў Рыгораўцы сёння абудаваная бетоннымі кругамі; гэта студня ў малой драўлянай каплічцы, аколеная іконамі. Побач стаіць значна большая капліца-царкоўка, пабудаваная ўжо ў 1993 г. Збоч ад іх некалькі крыжоў. Штогод 6 мая на Юр’я адбываеца тут царкоўны фэст. У вёсцы тым, што з таго часу памятаюць што-небудзь, ужо за восемдзесят.

Спадар Уладзімір Астапчук:

— Арыштавалі Дзяніса, Ляша, Астапчука, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF