Ніва № 10 (2756), 8 сакавіка 2009 г.

З бурсы ў інтэрнат

Размова з Пятром БОЖКАМ — віцэ-старостам павета Бельск-Падляшскі

Ніва”: — Чаму Управа Бельскага павета накіравала ў мінулым тыдні на разгляд павятовай рады заяву аб ліквідацыі вучнёўскай бурсы па вуліцы Відаўскай у Бельску?

Пётр Божка: — Таму, што была такая працэдура. Каб ліквідаваць якую-небудзь асветную адзінку, орган, які вядзе гэтую адзінку, павінен прыняць рашэнне на шэсць месяцаў да канца школьнага года (да канца жніўня). Таму рашэнне мусіла быць аформлена да канца лютага.

Але гэта не быў адказ на маё пытанне.Чаму трэба ліквідаваць бельскую бурсу, у якой дзятва з акалічных мясцовасцей жыла ад сарака гадоў?

— Вы паставілі іншае пытанне. Тым не менш. Сітуацыя ў асвеце з’яўляецца дынамічнай. Дарэчы, у жыцці нічога не існуе вечна. Калісь, скажам, у васьмідзесятыя гады, у бурсе жыло амаль паўтысячы дзяцей. Цяпер, значыць у сёлетнюю зіму, жыве тут дакладна 81 малады чалавек. Летам, вядома, іх лік меншаў. Тады было сорак пару дзяцей. А аб’ект проста гіганцкі. Гэта шматпавярховая будыніна з канферэнц-залай, сталовай, кухняй і да г.п. Яна выкарыстоўваецца ў малой ступені. Мы спрабавалі гэта змяніць. Некалькі гадоў стараліся зрабіць будынак бурсы прыцягальным для наймальнікаў. Прыбудавалі нават асобны ўваход, каб г.зв. камунікацыя з вучнямі не крыжавалася. Зрабілі пад’езд для інвалідаў, адрамантавалі ванныя пакоі і г.д. Аднак запатрабаванне на гэтыя памяшканні было, далікатна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF