Ніва № 10 (2756), 8 сакавіка 2009 г.

Размова ля абменніка

Віктар САЗОНАЎ

Я гэтую купюру ў вас не вазьму, — рэзка адрэзала маладая работніца абменнага пункта і аддала здзіўленаму, сталага ўзросту мужчыну яго пяцідзесяціеўравую купюру.

Мужчына спачатку адышоў ад абменнага пункта, пасля спыніўся, падумаў крыху і вярнуўся.

Прабачце, калі ласка, — звярнуўся ён да абменніцы. — А вы ўвогуле абменьваеце грошы? Чаму не бярэце ў мяне?

А ў вас грошы кепскія.

Фальшывыя?! Падробленыя?! — напалохаўся мужчына.

Не. Грошы не фальшывыя. Яны цалкам нармальныя. Проста відаць вы іх недзе намачылі. Або памылі ў пральнай машыне. А мы такіх купюр не бярэм.

Як жа так, — яшчэ больш здзівіўся мужчына. — Вы самі сцвярджаеце, што грошы добрыя. Але іх чамусьці не бярэце. Такім чынам вы сцвярджаеце, што вы, у вашым абменным пункце не бярэце нармальных грошай. Як гэта зразумець?

У нас ёсць указанні кіраўніцтва банка такіх купюр не браць.

Дык што мне рабіць тады з гэтымі нармальнымі нефальшывымі грашыма, якія ў мяне не хоча ўзяць банк? Можа пайсці ў які-небудзь прыватны абменнік?

Прыватных абменнікаў у нас няма, — усміхнулася дзяўчына. — Гэта вам не Польшча і не Літва. І тым больш не Еўропа з Амерыкай. У нас Беларусь. Таму ідзіце ў цэнтральны будынак банка і здайце вашу купюру на камісію. Там аформіце ўсе паперы, аддасце грошы, і наведвайцеся часцей у банк. Праз нейкі час ваша (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF