Ніва № 8 (2754), 22 лютага 2009 г.

„Асабліва не падабаецца мне гэтая манатоннасць”

Размова з новаабраным дырэктарам Гарадоцкага цэнтра культуры Юркам Хмялеўскім.

Ці Вы былі ўпэўнены ў свае сілы і ў перамогу?

— Я заявіў сваю кандыдатуру пасля перадумання цэлай справы, напісаў таксама абавязковую праграму. Я тут пры Гарадку блізка. Рэдагуючы „Гарадоцкія навіны” амаль дваццаць гадоў, я прыглядаўся сітуацыі і ведаў патрабаванні людзей, улады. Калі быў аб’яўлены конкурс, я зразумеў, што трэба мне прыняць удзел. Спакойна рыхтаваў праграму і спрабаваў даведацца як мая кандыдатура будзе ўспрынята іншымі. Перад усім тымі, з якімі давялося б мне працаваць, войтам, раднымі. Наўпрост не пытаў, даведваўся сваімі спосабамі. Спачатку было незразумелае маўчанне, а пасля пачалі мяне прасіць працаўнікі дома культуры, члены хароў, радныя, пачалі заахвочваць. Быў я ўпэўнены што так трэба, але яшчэ мацней пераканаў мяне Лёнік Тарасэвіч, які адшукаў мяне ў Беластоку і папрасіў падаць заяву, бо буду такой асобай, дзякуючы якой ён вернецца ў Гарадок і пачне тут рэалізавацца. Лёнік ужо 10 гадоў стаіць як бы так збоку сваёй гміны, а мае даволі амбітныя планы, звязаныя з Гарадком, не толькі мастацкія, таксама грамадскія і культурныя.

Што з цяперашняй працай: „Часопіс”, „Гарадоцкія навіны”?

— З’яўляюся галоўным рэдактарам „Часопісу”, які працуе на аснове аднаго штату ды аўтарскіх ганарараў. Зараз я не магу ўжо працаваць на гэтым штаце, таму з рэдакцыйнымі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF