Ніва № 7 (2753), 15 лютага 2009 г.

Стаханаўцы мы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Маладосць — гэта бадай найбольш усхваляемы перыяд жыцця, бо ж гэта час не толькі любоўных парываў, але і час найбольшых сіл, найбольшых магчымасцей. Хто ж з нас не хоча быць маладым, поўным сіл творчым чалавекам, гатовым штурмаваць усялякія бастыёны...

Вось бываю на нашых вёсках і бачу помнікі тутэйшай старой маладосці: клуні, хаты, хлявы, свірны. Не толькі прыватныя, але і больш грамадскага характару, напрыклад, помнікі летуценных мараў пра шчаслівую калектыўную будучыню, значыць былыя калгасныя комплексы, часта разваліны, якіх надта ж шмат па тутэйшых вёсках. Адзін з іх гібее і на задворках Трывежы — у ім мела ж здзяйсняцца тадышняя светлая будучыня.

Цяпер у Трывежы іншы рух, іншы час, іншыя летуценнікі. Вось ужо каторы раз чытаю чорным па белым як гэта там расце наша чарговая светлая будучыня, як там узводзіцца керамічны комплекс. І то не абы-кім, але фірмай аж з заходняга замежжа.

Перад прэзідэнцкімі выбарамі 1990 года адна высокаадукаваная мая знаёмая рассакрэціла мне, што яна прагаласуе за Тымінскага, бо ён на Захадзе мае нейкія грошы, то можа ад іх і нам што капне. Ды і наш просты фальклор славіць песнямі казака ад далёкага Дунаю. А што ўжо гаварыць, калі той казак ад блакітнейшага Дунаю, з Аўстрыі, з Захаду, ад якога яшчэ можа што і капнуць.

Адхіліўся я ад нашых блакітнахвальных старонак, дзе чорным па белым, і заглянуў на старонкі віртуальныя, на сайт (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF