Ніва № 5 (2751), 1 лютага 2009 г.

У банках ці ў слоіках?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Неяк, яшчэ пару гадоў таму, старшыня Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Пётр Пракаповіч сімвалічна прагаварыўся. Прагаварыўся галоўны бухгалтар краіны з толькі аднаму яму ўласцівай шчырасцю і простасцю. На пытанне журналіста, у якой валюце найлепш трымаць свае ашчаднасці, ПП (прашу не блытаць з ППРБ), вінавата ўсміхаючыся, адказаў, што раіць лепш усяго падзяліць усе наяўныя грошы на тры прыблізна роўныя часткі і захоўваць іх прапарцыянальна ў доларах, еўра і расійскіх рублях. Слухаць трэба такіх шаноўных людзей!

Перад беларускім насельніцтвам зноў паўстала паўзабытая праблема — дзе трымаць свае грошы: у дзяржаўных банках ці дома на кухні ў слоіках. І ў што іх рэалізоўваць. Пасля раптоўнага абвалу беларускага рубля людзі нібы з ланцуга сарваліся. Каля абменных пунктаў пачалі ўтварацца чэргі. Попыт на заходнія купюры істотна ўзрос, у абменніках утварыўся дэфіцыт долараў і зноў з’явіліся так званыя валютчыкі. А ў магазінах, дзе прадаецца айчынная і замежная бытавая тэхніка, назіраўся сапраўдны ажыятаж. Хапалі ўсё запар без асаблівага разбору. Усе, хто меў на руках больш-менш значную суму ў беларускіх рублях пачалі ад іх тэрмінова пазбаўляцца, як кажуць „скідваць”. Нацыянальны банк па прызнанні начальніка ўпраўлення інфармацыі Анатоля Драздова не чакаў вялікага попыту на замежную валюту пасля дэвальвацыі беларускага рубля. Чыноўнік заявіў, што Нацбанк спадзяваўся на адваротнае — што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF